Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 1 чэрвеня: 4,5 года калёніі за дапамогу ўцекачам ад перасьледу; 3 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэстах

абноўлена

Асуджаны на 4,5 года Яўген Буйніцкі
Асуджаны на 4,5 года Яўген Буйніцкі

У Беларусі 1 223 палітвязьні. Перасьлед грамадзян за выказваньне сваёй пазыцыі і за пратэсты супраць рэжыму Лукашэнкі працягваецца штодня.

4,5 года калёніі за дапамогу ва ўцёках за мяжу

Палітвязьня Яўгена Буйніцкага асудзілі на 4,5 года калёніі за дапамогу беларусам у эвакуацыі ад перасьледу ў Літву. Так пастанавіў суд Шчучынскага раёну. 30-гадовы мужчына будзе адбываць пакараньне ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама яму прысудзілі штраф у памеры 110 базавых велічыняў (3 520 рублёў).

Такі прысуд вынес судзьдзя Дзьмітры Цывунчык.

Яўгена прызналі вінаватым паводле ч. 3 арт. 371 КК («Наўмыснае незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, зьдзейсьненае арганізаванай групай»). Ён дапамагаў эвакуавацца зь Беларусі людзям, якія ратаваліся ад адвольнага палітычна матываванага перасьледу ўладамі.

Нягледзячы на тое, што яго судзілі за зьдзяйсьненьне ўчынку групай асобаў, на лаве падсудных быў адзін Яўген. Паводле абвінавачваньня, ён падвозіў людзей у памежную зону Літвы.

3 гады «хатняй хіміі» за пратэсты

Да 3 гадоў «хатняй хіміі» асудзілі палітзьняволеную Дар’ю Верамейчык. Судзьдзя суду Ленінскага раёну Менску Настасься Ачалава прызнала Верамейчык вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Дар’ю Верамейчык вызвалілі ў залі суду. Цяпер яна будзе чакаць адпраўкі ўступленьня прысуду ў сілу.

Жанчыну затрымалі 25 лютага 2022 году. Да суду палітзьняволеная знаходзілася пад вартай. Верамейчык захапляецца футболам і зьяўляецца прэзыдэнтам афіцыйнага фан-клюбу «Барсэлёны» ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG