Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінус 49 кіляграмаў бананаў і 29 батонаў хлеба. На колькі пэнсіянэры ўжо зьбяднелі сёлета


Рэальныя пэнсіі ў Беларусі падаюць пяты месяц запар. Пералічваем, колькі гэта ў прадуктах.

У Беларусі пэнсіі падаюць пяты месяц запар, калі лічыць іх у рэальным вымярэньні, то бок з папраўкай на інфляцыю. У красавіку яны зьнізіліся адносна красавіка мінулага году на 2,7%.

Глядзім, як зьбяднелі за гэтыя 5 месяцаў пэнсіянэры, калі пералічваць пэнсію ў прадуктах.

У сьнежні 2021 году, калі пачалі падаць рэальныя пэнсіі, сярэдняя прызначаная пэнсія складала 514,4 рубля.

За гэта можна было набыць:

  • 375 кіляграмаў бульбы, альбо 6,2 меха па 60 кіляграмаў
  • 150 кіляграмаў бананаў
  • 408 кіляграмаў морквы
  • 381 кіляграм буракоў
  • 41 кіляграм сьвініны
  • 239 батонаў хлеба

У красавіку сёлета сярэдняя прызначаная пэнсія — 548,6 рубля. За гэта можна набыць:

  • 389 кіляграмаў бульбы
  • 101 кіляграм бананаў
  • 340 кіляграмаў морквы
  • 363 кіляграмы буракоў
  • 41 кіляграм сьвініны
  • 210 батонаў хлеба

Атрымліваецца, што за 5 месяцаў пэнсіянэр зьбяднеў на 49 кіляграмаў бананаў, 68 кіляграмаў морквы, 18 кіляграмаў буракоў, 29 батонаў хлеба.

Пры гэтым, у параўнаньні са сьнежнем, цяпер пэнсіянэр можа набыць на ўсю пэнсію больш бульбы — на 14 кіляграмаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG