Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн: ЗША не накіруюць Украіне ракетныя комплексы, здольныя дасягнуць Расеі


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 30 траўня заявіў журналістам, што ЗША ня будуць пастаўляць Украіне ракетныя комплексы, здольныя дасягнуць тэрыторыі РФ.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

Гэтая заява прагучала на фоне просьбаў афіцыйнага Кіева аб пастаўках Украіне рэактыўных сыстэмаў залпавага агню, або РСЗА, баявы радыюс якіх складае сотні кілямэтраў.

Раней афіцыйныя асобы ЗША заяўлялі, што пастаўкі такіх узбраеньняў разглядаюцца.

У мінулую пятніцу амэрыканскія СМІ, са спасылкай на свае крыніцы, паведамілі, што адміністрацыя Байдэна схіляецца да адпраўкі РСЗА, а таксама высокамабільных артылерыйскіх ракетных сыстэмаў, вядомых як HIMARS, у рамках буйнога пакету вайсковай дапамогі Ўкраіне.

Акрамя таго, газэта The New York Times пісала аб імавернасьці паставак ракетных сыстэмаў M31 GMLRS (Guided Multiple Launch Rocket System) — высокадакладнай РСЗА са спадарожнікавым навядзеньнем.

Мабільная артылерыйская ракетная сыстэма HIMARS
Мабільная артылерыйская ракетная сыстэма HIMARS

Радыюс дзеяньня такой сыстэмы — каля 65 км, што, паводле ацэнак газэты, нашмат перавышае радыюс дзеяньня любой артылерыі, якую сёньня выкарыстоўвае Ўкраіна.

Агенцтва Reuters адзначае, што незразумела, якія менавіта ракетныя комплексы меў на ўвазе прэзыдэнт Байдэн, адказваючы на пытаньне журналістаў.

Украінскі ўрад неаднаразова заклікаў Захад даць яму больш дальнабойную зброю, каб зьмяніць хаду вайны, якая ідзе ўжо чацьвёрты месяц.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG