Сам Патрон і яго гаспадар не змаглі прыехаць на цырымонію, але падзякавалі журы ў Інстаграме.
У афіцыйным акаўнце сабакі адзначылі, што пакуль ня могуць па-сапраўднаму цешыцца зь перамогі, але ўдзячныя за ўручэньне прэміі.
З 2001 году на Канскім фэстывалі штогод уручаюць прэмію Palm Dog сабакам-акторам, а з 2015 году журы зацьвердзілі прэмію Palm Dog Humanitarian, якую звычайна ўручаюць кампаніям за дапамогу жывёлам. Але Патрон перавярнуў правілы — у 2022 годзе прэмію атрымаў сабака за дапамогу людзям.