Абмежаваньні ўводзяцца з 1 чэрвеня па 31 жніўня «ў мэтах забесьпячэньня памежнай бясьпекі», паведамляе Памежны камітэт.
Яны не распаўсюджваюцца на тых, хто выконвае ў памежнай зоне працоўныя абавязкі ці ўдзельнічае ў ахове мяжы.
Таксама ў названы пэрыяд прыпыняецца выдача пропускаў у памежную паласу на тэрыторыі Брагінскага, Лоеўскага і Хойніцкага раёнаў.
23 траўня Ўкраіна ўвяла забарону на перамяшчэньне мірных жыхароў у прымежнай зоне на мяжы зь Беларусьсю ў Кіеўскай, Жытомірскай і Ровенскай абласьцях. Забаронены рух у зоне, якая непасрэдна прылягае да дзяржаўнай мяжы (шырынёй 1000 м), за выключэньнем тэрыторыі населеных пунктаў, непасрэдна прылеглых да мяжы.