Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чачэніі выкрадаюць мужчын для адпраўкі на вайну ва Ўкраіну


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў

Некалькі чачэнскіх праваабарончых арганізацый і блогераў расказалі пра звароты ад жыхароў Чачэніі, якіх выкрадаюць для адпраўкі ў якасьці «добраахвотнікаў» на вайну супраць Украіны.

Па іх словах, выкрадзеных прымушаюць падпісваць кантракт пад пагрозай правесьці нявызначаны час у «сакрэтных» турмах. Пра гэта паведамляе Каўказ.Рэаліі.

У прыватнасьці, апазыцыйны рух 1ADAT паведамляе аб «сотнях [выкрадзеных] людзей з розных раёнаў» Чачэніі. Па дадзеных прадстаўніка руху, у адной зь нелегальных турмаў, па водгуках тых, хто пабыў там, утрымліваюцца 100 чалавек, у іншай — 30.

У праваабарончай асацыяцыі «Вайфонд» заявілі, што за апошні час да іх паступілі дзясяткі зваротаў ад жыхароў Чачэніі, якія заяўлялі аб прымусовай адпраўцы на вайну. Сярод тых, каго змушаюць стаць «добраахвотнікамі», ёсьць людзі з інваліднасьцю. Ёсьць і дзяржаўныя службоўцы, якіх абавязалі падпісаць заяву аб уступленьні ў «добраахвотнікі».

«Ім і іх сем’ям пагражаюць, вымушаючы падпісваць паперы. Хоць яны катэгарычна не хацелі ехаць на вайну, гэта супраць іх волі. Больш за тое, у выпадку раненьня ці сьмерці ў дакумэнтах прапісаныя вельмі малыя сумы, ня тыя, пра якія гаворыць прапаганда», — расказала суразмоўніца Каўказ. Рэаліі ў «Вайфондзе».

Апазыцыйны блогер, аўтар ютуб-каналу «Думкі Іслама» Іслам Белакіеў кажа пра дзясяткі пацьверджаных выпадкаў выкраданьняў — пры гэтым, паводле яго дадзеных, да праваабаронцаў зьвяртаецца толькі малая частка пацярпелых.

  • Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў, які называе сябе «пяхотнікам Пуціна», рэгулярна публікуе відэа з адпраўкай на вайну так званых добраахвотнікаў.
  • Раней Кадыраў паабяцаў кожнаму «добраахвотніку», хто паедзе ваяваць ва Ўкраіну, аднаразовую выплату ў 300 тысяч рублёў. Патрабаваньні да кандыдатаў мінімальныя — яны павінны быць проста «здаровымі» мужчынамі ва ўзросьце да 50 гадоў і могуць ня мець вопыту тэрміновай службы або баявога вопыту.
  • У апублікаваным Службай бясьпекі Ўкраіны відэа вайсковец з Чачэніі, які апынуўся ў палоне, расказаў, як спрабаваў напісаць адмову ад удзелу ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўкраіны, але камандаваньне прымусіла салдат ваяваць.
  • Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны апублікавала сьпіс кадыраўцаў і так званых добраахвотнікаў, якіх у сакавіку — траўні 2022 году адправілі для ўдзелу ў вайне з Чачэніі. У сьпісе імёны 2425 чалавек, зь якіх каля 100 пазначаныя як забітыя. З апублікаванай базы стала вядома, каго і зь якіх раёнаў рэспублікі добраахвотна ці прымусова прызывалі на вайну. Высьветлілася, што некаторыя добраахвотнікі судзімыя па асабліва цяжкіх артыкулах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG