Іх адправілі людзі ў вайсковай форме, як мяркуецца, расейскія вайскоўцы або ваеннаслужачыя сэпаратысцкіх утварэньняў на ўсходзе Ўкраіны. Гэта вынікае з дасьледаваньня «Медыязоны», якое вывучыла статыстыку курʼерскай службы.
Пік адгрузак прыпаў на пачатак красавіка — менавіта тады расейскія войскі адступалі з Кіеўскай вобласьці і з поўначы Ўкраіны. Людзі ў форме расейскіх вайскоўцаў адпраўлялі дадому розныя рэчы, сярод якіх удалося разгледзець красоўкі, шыны, тэлевізар, ежу і кансэрвы, гітару і палатку. У адной з пасылак быў расейскі вайсковы бесьпілётны апарат «Арлан-10». Самы буйны з выяўленых заказаў важыў 381 кіляграм, яго адправілі з прымежнага Рыльску ў прыгарад Екацерынбургу.
Больш за ўсё па вазе было адпраўлена ў Юргу Кемераўскай вобласьці, дзе разьмешчаныя тры воінскія часьці, і Чабаркуль, дзе стаяць два танкавыя палкі. Украінскі бок абвінавачвае расейскіх вайскоўцаў у масавым марадэрстве. Масква гэта афіцыйна не камэнтуе.