Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў беларускаму рублю


Беларускія грошы (разьліковыя квіткі), уведзеныя ў траўні 1992 году
Беларускія грошы (разьліковыя квіткі), уведзеныя ў траўні 1992 году

Падзеі 25 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

1992 — паралельна з расейскім рублём былі уведзеныя ў грашовы абарот разьліковыя квіткі Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь («зайчыкі»).

Таксама ў гэты дзень

1907 — у Вільні адбыўся зьезд настаўнікаў, на якім стварылі Беларускі настаўніцкі саюз.

1938 — у Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар опэры і балету.

Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балета. Здымак з дрону
Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатар опэры і балета. Здымак з дрону

1991 — У Менску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1905Сяргей Хмара, беларускі пісьменьнік, журналіст, выдавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і Канадзе.

1937Мікола Купрэеў, беларускі паэт.

1938Уладзімер Карызна, беларускі паэт.

У памяці

1917 Максім Багдановіч. беларускі паэт. Пахаваны на старых гарадзкіх могілках у Ялце.

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч

У краіне светлай, дзе я ўміраю,
У белым доме ля сіняй бухты,
Я не самотны, я кнігу маю
З друкарні пана Марціна Кухты.


Максім Багдановіч, Ялта, 1917

1926Сымон Пятлюра, украінскі дзяржаўны і палітычны дзяяч, публіцыст, стваральнік украінскіх узброеных сілаў.

Сымон Пятлюра
Сымон Пятлюра

1970 — Мікола Абрамчык, беларускі грамадзкі й палітычны дзяяч, старшыня Рады БНР (1947-1970).

Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева
Мікола Абрамчык і Натальля Арсеньнева

1987Яўген Калубовіч (на эміграцыі Каханоўскі), гісторык, грамадзка-палітычны дзяяч, літаратуразнавец, дзяяч эміграцыі ў Нямеччыне і ЗША.

Яўген Калубовіч
Яўген Калубовіч

2007Уладзімер Каткоўскі, беларускі блогер, вэб-рэдактар беларускай службы Радыё Свабода, заснавальнік беларускай Вікіпэдыі.

Уладзімер Каткоўскі
Уладзімер Каткоўскі

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG