Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі беларускамоўнага студэнта БДУ, які быў актывістам «афіцыйнага» студэнцкага саюзу


Аляксандар Буйліцкі. Фота: vk.com/donutscup
Аляксандар Буйліцкі. Фота: vk.com/donutscup

Сілавікі паведамляюць, што Аляксандру Буйліцкаму пагражаюць два крымінальныя артыкулы, піша nn.by.

Сёньня тэлеграм-каналы, зьвязаныя з ГУБАЗіКам, паведамілі пра затрыманьне 21-гадовага студэнта Аляксандра Буйліцкага. Ён навучаўся на 4 курсе спэцыяльнасьці «Бізнэс-адміністраваньне» Інстытуту бізнэсу Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Вядома, што хлопец вучыўся вельмі добра. На цэнтралізаваным тэставаньні ён набраў 353 балы, не займаючыся з рэпэтытарамі (хадзіў толькі на курсы матэматыкі). Таксама ён сьвядома абраў спэцыяльнасьць, рыхтуючыся паступаць больш, чым за год.

Аляксандар вёў беларускамоўны Твітэр. Усе іншыя ягоныя старонкі ў сацсетках таксама вяліся на беларускай мове.

На сайце БДУ хлопец сярод актывістаў студэнцкага саюзу Інстытуту бізнэсу. Паведамляецца, што ён «арганізатар клюбу інтэлектуальных гульняў Ліга Бізнэсу».

Згодна з інфармацыяй ад сілавікоў, яго вылічылі праз арышт адміністратараў аднаго з чатаў. Яму інкрымінуюць два крымінальныя артыкулы, але не паведамляюць, якія менавіта.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG