Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Андрэя Сахарава


Андрэй Сахараў
Андрэй Сахараў

Падзеі 21 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

21 траўня 1921 году нарадзіўся Андрэй Сахараў, савецкі дысыдэнт і праваабаронца, акадэмік, фізык, адзін са стваральнікаў савецкай вадароднай бомбы.

Таксама ў гэты дзень

1794 — загадам Тадэвуша Касьцюшкі ўтворана Найвышэйшая нацыянальная рада Рэчы Паспалітай — галоўны заканадаўчы і адміністрацыйна-выканаўчы орган паўстаньня 1794 году.

1804 — у Парыжы адкрыліся могілкі Пэр-Ляшэз, на якіх пазьней былі пахаваныя і дзеячы беларускай эміграцыі, у тым ліку прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык.

1864 — Расея абвяшчае канец расейска-чаркескай вайны, у выніку якой шмат чаркесаў пакінулі свой паняволены край. 21 траўня адзначаецца сярод чаркесаў як Дзень жалобы.

1900— Расейская імпэрыя анэксавала Маньчжурыю.

1904 — заснаваная Міжнародная фэдэрацыя футболу (FIFA).

1944 — на плебісцыце ў Ісьляндыі жыхары вострава падтрымалі рашэньне парлямэнту аб аддзяленьні ад Даніі. Незалежнасьць краіны была абвешчаная 17 чэрвеня.

1982 — Фолклэндзкая вайна: Вялікая Брытанія пачала высадку марскога дэсанту на Фолклэндах.

1991 — Вярхоўны Савет БССР адмаўляецца ўнесьці ў парадак дня сэсіі прапанову Апазыцыі БНФ аб абвяшчэньні незалежнасьці — наданьні Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статусу канстытуцыйнага закону. Праз два месяцы прапанова будзе прынятая.

2006 — У Чарнагорыі праведзены рэфэрэндум аб яе дзяржаўнай самастойнасьці.

У гэты дзень нарадзіліся

1894Мікалай Галадзед, беларускі камуністычны дзяяч.

1898Канстанцін Кіслы, беларускі музыкант, кампазытар, дырыжор.

1939Валянціна Петрачкова, беларуская актрыса.

У памяці

1960Юры Рэрых, расейскі ўсходазнаўца, лінгвіст, філёляг, мастацтвазнаўца, этнограф, падарожнік, прафэсар, дырэктар Інстытуту гімалайскіх дасьледаваньняў «Урусваці».

1983 — мітрапаліт Андрэй (Аляксандар Крыт), рэлігійны дзеяч беларускай эміграцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG