Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З «Азоўсталі» эвакуавалі 266 украінскіх вайскоўцаў, іх абмяняюць на расейскіх палонных, — намесьніца міністра абароны Ўкраіны


Параненых вывезьлі з Марыюпалю на аўтобусах
Параненых вывезьлі з Марыюпалю на аўтобусах

Намесьніца міністра абароны Ўкраіны Ганна Маляр дадала, што працягваюцца крокі дзеля выратаваньня астатніх байцоў з «Азоўсталі».

Паводле Маляр, 53 цяжка параненых вывезьлі ў шпіталь у Новаазоўску, а астатніх эвакуаваных — у Аленеўку. Гэтыя населеныя пункты знаходзяцца пад кантролем расейскіх войскаў.

«Мы ня можам камэнтаваць тое, што цяпер адбываецца на «Азоўсталі». З вайсковага пункту гледжаньня Марыюпаль ня можа быць разблякаваны зараз. Вайскоўцы распрацоўваюць розныя пляны, розныя апэрацыі, пра што нельга гаварыць публічна».

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў сваім відэазвароце заявіў: «Дзякуючы дзеяньням украінскіх вайскоўцаў — Узброеных сіл Украіны, выведкі, а таксама перамоўнай групы, Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжа і ААН, мы спадзяёмся, што здолеем выратаваць жыцьці нашых хлопцаў. Хачу падкрэсьліць, што Ўкраіне патрэбны жывыя ўкраінскія героі. Гэта наш прынцып. Думаю, што кожны адэкватны чалавек зразумее гэтыя словы. Каб вярнуць нашых вайскоўцаў дадому, праца працягваецца, і гэтая праца патрабуе далікатнасьці і часу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG