Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве перайменавалі арку Дружбы народаў


Дэпутаты Кіеўскай гарадзкой рады ўхвалілі рашэньне аб дэкамунізацыі назвы аркі Дружбы народаў.

Цяпер яна будзе мець назву Арка Свабоды ўкраінскага народа, паведаміў 14 траўня мэр Кіева Віталь Клічко. Таксама дэпутаты зацьвердзілі пералік больш як 40 помнікаў і памятных знакаў, якія трэба прыбраць з вуліц і пабудоваў сталіцы і перадаць у музэй таталітарызму, дадаў мэр.

Раней у Кіеве дэмантавалі савецкую скульптуру ў гонар аб’яднаньня Расеі і Ўкраіны, якая ўваходзіла ў кампазыцыю разам з Аркай дружбы народаў.

Таксама кіеўскія ўлады дэкляравалі намер перайменаваць да 500 вуліц, некалькі станцый мэтро і зьнесьці 60 помнікаў і мэмарыяльных дошак, зьвязаных з Расеяй і Беларусьсю.

Па выніках народнага галасаваньня найбольш галасоў для перайменаваньня станцыі мэтро «Берестейська» атрымаў варыянт «Бучанська», для перайменаваньня станцыі мэтро «Мінська» — варыянт «Варшавська». Канчатковае рашэньне аб перайменаваньні мае ўхваліць Кіеўскага гарадзкая рада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG