Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шольц у размове з Пуціным ня ўбачыў жаданьня Расеі мяняць пазыцыю па Ўкраіне


Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц
Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц

Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц распавёў, што падчас тэлефоннай размовы з Уладзімірам Пуціным ня ўбачыў зьмены пазыцыі Расеі па Ўкраіне.

Гутарка лідэраў дзвюх краін адбылася ўчора, 13 траўня, і працягнулася больш за паўтары гадзіны.

Канцлер ФРГ у інтэрвію парталу T-online адмоўна адказаў на пытаньне, ці заўважыў ён перамены ў пазыцыі Масквы. На думку Шольца, Расея да гэтага часу не дасягнула ніводнай з мэтаў, пастаўленых перад пачаткам вайны ва Ўкраіне. У прыватнасьці, як зьвярнуў увагу Олаф Шольц, Украіна працягвае адстойваць свае тэрыторыі, а NATO толькі ўмацоўвае свае сілы на ўсходнім флянгу.

«І альянс стане яшчэ мацнейшым, калі Фінляндыя і Швэцыя далучацца да NATO. Самі расейскія вайскоўцы панесьлі значныя страты, якія значна большыя, чым за дзесяцігодзьдзе афганскай кампаніі Савецкага Саюзу», — сказаў Олаф Шольц.

На ягоную думку, Пуціну «паступова павінна стаць ясна, што адзінае выйсьце з гэтай сытуацыі — гэта дамовіцца з Украінай». Таксама Шольц заявіў, што «Расея павінна зразумець: адзіная праўдападобная магчымасьць адмены санкцый у нейкі момант — гэта пагадненьне з Украінай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG