Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрымалі заснавальніка прыватнага мэдычнага цэнтру «Нардзін». Увечары яго адпусьцілі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады затрымалі доктара Дзьмітрыя Сайкова, заснавальніка мэдычнага цэнтру «Нардзін» у Беларусі.

Пра гэта паведамляе «Наша Ніва», адзначаючы, што доктар Сайкоў быў затрыманы разам з жонкай на сваім загарадным лецішчы ў Браславе.

Адначасова Дэпартамэнт фінансавых расьсьледаваньняў правёў ператрус у самім цэнтры і забраў дакумэнты.

Позна ўвечары стала вядома, што Дзьмітрыя Сайкова і ягоную жонку адпусьцілі, піша Zerkalo.io. Паводле крыніцы выданьня, супрацоўнікі ДФР прыйшлі ў мэдыцынскі цэнтар раніцай, канфіскавалі дакумэнты, у тым ліку нават старыя часопісы рэгістрацыі пацыентаў. Па словах крыніцы, правяраюцца ўсе фірмы доктара Сайкова — па падазрэньні ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў. «Сытуацыя, як і ў ЛОДЭ: хочуць раскулачыць», — адзначыла крыніца.

Пакуль мэдцэнтар працягвае працу ў звычайным рэжыме.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG