У дасьледаваньні «Accelerate research» гаворыцца, што 17 сакавіка 33% рэспандэнтаў называлі тэлебачаньне найбольш надзейным у параўнаньні зь іншай крыніцай інфармацыі. Па дадзеных на 27 красавіка, гэтак лічылі 23 працэнты апытаных. Мацней за ўсё зьнізіўся давер да тэлебачаньня ў жыхароў невялікіх гарадоў: з 34 да 24 працэнтаў. У Маскве і Санкт-Пецярбургу доля гэтак жа скарацілася з 27 да 21 працэнта.
У той жа час давер да сацыяльных сетак і Telegram за паўтара месяца вырас з 19% да 23%. Давер да інтэрнэт-СМІ і афіцыйных вэб-сайтаў таксама ўпаў з 26 да 23 працэнтаў. Пры гэтым людзі ва ўзросьце ад 45 да 60 гадоў сталі часьцей давяраць інтэрнэт-сайтам: 25 працэнтаў у красавіку супраць 20 працэнтаў у сакавіку.
Па разьліках на падставе зьвестак Mediascope, час, які праводзіць глядач за праглядам праграм, зьнізіўся ў некаторых дзяржканалаў: у «Першага каналу» на 18 працэнтаў, у НТВ — на 6 працэнтаў. У «Расеі 1» паказчык захаваўся на ранейшым узроўні, а ў «Расеі 24» вырас больш як напалову.
Экспэрты мяркуюць, што гледачы адаптаваліся да шоку ад пачатку вайны і страцілі цікавасьць да навінаў. Акрамя таго, тэлеканалы прасоўваюць адзіна магчымы пункт гледжаньня на падзеі, таму людзі зьвяртаюцца да інтэрнэту, каб даведацца дэталі.
Бюджэты расейскіх тэлеканалаў наўрад ці пацярпяць ад зьніжэньня інтарэсаў да навінаў, але яны могуць моцна пацярпець праз адмову замежных кампаній разьмяшчаць рэкляму на расейскім тэлебачаньні, піша «Коммерсант».