Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 6 траўня: 213 дзён у карцары для анархіста Емельянава, 1.5 года «хіміі» за камэнтар пра «вусатага пацука»


Кайданкі. Ілюстрацыйнае фота
Кайданкі. Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі працягваюць выносіць палітычна матываваныя прысуды.

У Менску за пратэст асудзілі дзьвюх жанчын

5-6 траўня суд Маскоўскага раёна Сталіцы разглядаў справу Насты Кухаравай і грамадзянкі Расеі Веры Цьвікевіч. Як паведамляе «Вясна», у якасьці доказу іх віны выкарысталі адно фота — на ім яны разам зь іншымі жанчынамі ідуць а адным шэрагу падчас мірнай акцыі пратэсту.

Абедзьвюм вылучылі абвінавачваньне паводле ч. 1 арт. 342 «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх». Судзілі жанчын таксама разам.

У выніку судзьдзя Вольга Малашэнка прысудзіла Кухаравай тры гады «хатняй хіміі», а Цьвікевіч — год калёніі агульнага рэжыму.

Палітвязьня Мікіту Емяльянава агулам пакаралі 213 днямі ў карцары

6 траўня стала вядома, што палітзьняволенага актывіста анархічнага руху Мікіту Емяльянава з 4 траўня адміністрацыя магілёўскай турмы зноў зьмясьціла ў карцар на 10 сутак. Прычына пакуль невядомая, піша «Вясна». Тыдзень таму ён выйшаў з карцару пасьля 46 сутак запар.

Са жніўня 2021 году Мікіту Емяльянава зьмяшчалі ў карцар або ШЫЗА агулам на 213 сутак — гэта амаль сем месяцаў у нечалавечых умовах без пасьцельнай бялізны і штодзённага шпацыру.

Вырак за абразу Лукашэнкі

У судзе Полацку і Полацкага раёну вынесьлі прысуд мясцоваму жыхару Андрэю Бойку, піша «Вясна». Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт 368 Крымінальнага кодэксу).

Бойка працаваў дзяжурным на чыгуначнай станцыі, мае двое дзяцей. Згодна з матэрыяламі справы, ён у тэлеграм-канале «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» «разьмясьціў паведамленьні, якія прыніжаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта».

Лінгвістычная экспэртыза палічыла, што ў выразах «твой вусаты сябар» і «вусаты пацук» маецца нэгатыўная ацэнка асобы (аднак выявіць, ці зьяўляецца гэтай асобай Лукашэнка, лінгвістычнымі мэтадамі немагчыма), а ў «Луку на муку» — абразы Лукашэнкі няма.

Абвінавачаны сваю віну прызнаў і патлумачыў, што ў той дзень быў у эмацыйным стане, «па дурасьці сваёй» абразіў Лукашэнку.

Братам-палітвязьням прысудзілі па тры гады «хатняй хіміі»

Сёньня ў судзе Фрунзенскага раёну вынесьлі прысуд чатыром фігурантам палітычна матываванай крымінальнай справы.

Тацяну Пархоменку, Яну Савіцкую, а таксама палітвязьняў Ільлю і Мікіту Валенціновічаў абвінавацілі паводле арт. 342 КК («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

У выніку кожнаму зь іх прысудзілі па тры гады «хатняй хіміі».

Братоў-палітвязьняў вызвалілі пасьля 3,5 месяца пад вартай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG