Раней Няўзораў быў абвешчаны ў вышук. Цяпер ён за мяжой.
Аб крымінальнай справе супраць Няўзорава — былога тэлевядоўцы, дэпутата Дзярждумы і даверанай асобы Ўладзіміра Пуціна — Сьледчы камітэт паведаміў 22 сакавіка. Гэта адна зь першых крымінальных спраў па артыкуле аб фэйках, які зьявіўся ў Крымінальным кодэксе пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Няўзорава перасьледуюць за паведамленьні ў сацыяльных сетках пра абстрэл расейскімі вайскоўцамі радзільнага дома ў Марыюпалі. Журналіст назваў гэты абстрэл наўмысным. Сьвядомыя атакі вайскоўцамі цывільных абʼектаў могуць расцэньвацца як ваеннае злачынства.
Расейскае войска адмаўляе, што наносіць удары па цывільных абʼектах. У выпадках, калі такія атакі фіксуюцца, Масква заяўляе, што абʼект выкарыстоўвалі ўкраінскія вайскоўцы, або — як у выпадку з радзільным домам — што абстрэл вёўся з украінскіх пазыцый ці наогул быў пастаноўкай.