Аўстрыя па-ранейшаму абвяргае спыненьне паставак газу з Расеі.
«Газавае эмбарга — гэта выразная чырвоная лінія для Аўстрыі, — заявіла міністарка эканомікі Маргарэтэ Шрамбэк у інтэрвію газэтам нямецкай мэдыягрупы Funke, апублікаваным у пятніцу, 6 траўня. — Мы не павінны падаваць сыгналы ў напрамку газавага эмбарга, калі ведаем, што ня зможам яго вытрымаць. А ні мы, ні Нямеччына ня зможам яго вытрымаць».
Словы міністаркі цытуе DW.
Аўстрыйская міністарка упэўненая, што газавае эмбарга прынясе абедзьвюм краінам больш шкоды, чым карысьці. Шрамбэк лічыць, што ЭЗ павінен арыентавацца на тэхналёгію гідраразрыву пласта для здабычы газу.
«Існуюць мэтады здабычы сланцавага газу экалягічна бясьпечным спосабам. Мы не павінны замыкацца і прыводзіць аргумэнты стану тэхналёгій 20-гадовай даўнасьці». Акрамя таго, у сярэднетэрміновай пэрспэктыве неабходна наладзіць новыя партнэрскія адносіны, напрыклад з Саудаўскай Арабіяй, у галіне сонечнай энэргіі і вадароду.
Раней стала вядома, што Эўрапейскі зьвяз плянуе ўвесьці эмбарга на імпарт расейскай нафты ў рамках чарговага пакета санкцыяў супраць Масквы ў сувязі з разьвязанай вайной ва Ўкраіне.