У апублікаванай на сайце Горадзенскага гарвыканкаму сьвяточнай праграме акцыі няма, замест яе пройдзе «Шэсьце пакаленьняў» у рамках рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае».
Сайт reform.by нагадвае, што Менскі гарвыканкам у 2022 годзе ўзгадніў правядзеньне акцыі «Бессмертный полк» 9 траўня. Раней улады Менску некалькі разоў адмаўлялі актывістам у правядзеньні акцыі, якую прыдумалі ў Расеі і якая шырока прапагандуецца ўладамі гэтай краіны. Апошнім разам акцыя праводзілася ў Менску ў 2019 годзе, але ня ў выглядзе шэсьця, а ў выглядзе мітынгу.