22-гадовую выпускніцу БДЭУ Анастасію Тоўпік асудзілі на тры гадоў «хатняй хіміі» і вызвалілі зь СІЗА
Анастасію затрымалі 1 лютага сёлета і зьмясьцілі пад варту ў рамках арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Прычына затрыманьня — удзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 году.
У канцы красавіка над Анастасіяй адбыўся суд, на якім ёй прысудзілі тры гады «хатняй хіміі». Дзяўчыну вызвалілі ў зале суду пасьля амаль трох месяцаў зьняволеньня, піша «Вясна».