Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўчанка: Санкцыі нам на руку, асобныя прадпрыемствы спрацавалі лепш, чым да іх увядзеньня


Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

Прэм’ер-міністар Беларусі Раман Галоўчанка сьцьвярджае, што асобныя прадпрыемствы краіны працуюць нават лепш пасьля ўвядзеньня санкцыяў праз рост попыту, але прызнае, што зь некаторымі сэктарамі эканомікі ёсьць пэўныя цяжкасьці.

«Сытуацыя нармальная. Ёсьць факты, і не адзінкавыя, калі санкцыйныя прадпрыемствы наадварот працуюць лепш, чым у мінулым годзе, за кошт большага попыту на сваю прадукцыю», — заявіў Галоўчанка падчас наведваньня Міёрскага раёну.

У той жа час ён прызнаў, што ўзьнікаюць пэўныя цяжкасьці.

«Напрыклад, нам трэба цалкам пераарыентаваць маржынальную частку прадукцыі дрэваапрацоўкі, якая ішла раней на Эўрапейскі Зьвяз. Гэта ня так проста зрабіць, але тым ня менш, гэта разьвязальная задача. Ёсьць іншыя рынкі — ёсьць кітайскі рынак, сярэднеазіяцкі рынак. Цяпер перабудоўваецца лягістыка», — адзначыў прэм’ер-міністар.

Ён дадаў, што ўрад працягвае надаваць падтрымку эканоміцы: адной з апошніх мераў падтрымкі, прынятых урадам, Галоўчанка назваў растэрміноўку выплаты дывідэндаў дзяржпрадпрыемствамі.

Таксама Галоўчанка расказаў, што нядаўна прайшла нарада са старшынямі аблвыканкаму, прысьвечаная вырашэньню пытаньняў лягістыкі пасьля ўвядзеньня забароны для беларускіх перавозчыкаў у Эўразьвязе.

«Мы прынялі паўлюстраное рашэньне. Вызначылі 14 месцаў, лягістычных цэнтраў, куды эўрапейскія перавозчыкі ўздоўж мяжы могуць заехаць. А далей ужо паедзем з грузам ці мы, ці расейцы. Гэта значыць адбываецца перагрузка, перачэпка. (...) Цяпер мы штодзень маем па 400-600 машын, якія прыбываюць з Эўразьвязу ў гэтыя пункты. І там або мы забіраем іх груз і вязем далей, або яны забіраюць беларускі і расейскі груз і вязуць сабе. Так што кожны застаўся пры сваім», — сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG