Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі вырашылі правесьці гадавы экспэрымэнт з платнай дзяржаўнай мэдыцынай у выходныя і сьвяты


Урад Беларусі вырашыў правесьці экспэрымэнт аказаньня платных мэдыцынскіх паслуг у некаторых дзяржаўных лякарнях і РНПЦ у выходныя і сьвяточныя дні «звыш гарантаванага дзяржавай аб’ёму бясплатнай мэдыцынскай дапамогі».

Адпаведнае рашэньне апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Экспэрымэнт будзе доўжыцца год — з 1 траўня 2022-га па 1 траўня 2023 году — у наступных РНПЦ і лякарнях:

  • Менскі навукова-практычны цэнтар хірургіі, транспланталёгіі і гематалёгіі,
  • РНПЦ траўматалёгіі і артапэдыі,
  • РНПЦ нэўралёгіі і нэўрахірургіі,
  • РНПЦ анкалёгіі і мэдыцынскай радыялёгіі імя М.М. Аляксандрава,
  • РНПЦ «Маці і дзіця»,
  • РНПЦ «Кардыялёгія»,
  • Менская гарадзкая клінічная лякарня хуткай дапамогі,
  • 3-я гарадзкая клінічная лякарня імя Я.У. Клумава,
  • Менская абласная клінічная бальніца ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга,
  • Віцебская абласная клінічная лякарня,
  • Барысаўская цэнтральная раённая лякарня,
  • Магілёўская абласная клінічная лякарня,
  • Гомельская абласная клінічная лякарня,
  • Віцебскі абласны клінічны спэцыялізаваны цэнтар,
  • Берасьцейская абласная клінічная бальніца,
  • Астравецкая цэнтральная раённая клінічная лякарня,
  • Горадзенская гарадзкая клінічная лякарня хуткай мэдыцынскай дапамогі,
  • Менская абласная дзіцячая клінічная лякарня.

У іх па заяўках грамадзян будуць аказваць платныя паслугі першай, спэцыялізаванай, высокатэхналягічнай мэдыцынскай дапамогі, за выключэньнем паслуг, якія аказваюцца дзецям, і трансплянтацыі органаў і тканак. Трэба будзе аплочваць кошт знаходжаньня ў стацыянары, дзённага знаходжаньня, мэдыцынскіх умяшаньняў, пэўных лекаў і вырабаў мэдыцынскага прызначэньня ды мэдтэхнікі, а таксама іншыя выдаткі ўстановаў аховы здароўя.

Па заканчэньні экспэрымэнту да 1 ліпеня 2023 году Міністэрства аховы здароўя павінна будзе прааналізаваць яго вынікі і ўнесьці свае прапановы ў Савет міністраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG