Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская бярэ ўдзел у цырымоніі разьвітаньня з Мадлен Олбрайт у Вашынгтоне. Фота



Сьвятлана Ціханоўская і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен
Сьвятлана Ціханоўская і дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен

Сьвятлана Ціханоўская ўдзельнічае ў цырымоніі разьвітаньня з былой дзяржсакратаркай ЗША Мадлен Олбрайт.

Як раней паведамляла прэсавая служба Ціханоўскай, яе запрасіла сям’я Мадлен Олбрайт, зь якой у Ціханоўскай склаліся добрыя і цёплыя дачыненьні ў апошнія некалькі месяцаў жыцьця колішняга дзяржаўнага сакратара ЗША.

На цырымоніі разьвітаньня з Мадлен Олбрайт выступілі прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн, колішні прэзыдэнт Біл Клінтан і былая дзяржсакратарка Гілары Клінтан.

Біл Клінтан і Сьвятлана Ціханоўская пасьля цырымоніі
Біл Клінтан і Сьвятлана Ціханоўская пасьля цырымоніі
Сьвятлана Ціханоўская размаўляе з Гілары Клінтан
Сьвятлана Ціханоўская размаўляе з Гілары Клінтан

Перад цырымоніяй Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася зь дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам і з прэзыдэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі.

Сьвятлана Ціханоўская з прэзыдэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі (справа)
Сьвятлана Ціханоўская з прэзыдэнткай Грузіі Саламэ Зурабішвілі (справа)

Мадлен Олбрайт памерла 23 сакавіка, ёй было 84 гады.

Олбрайт імігравала ў ЗША маленькай дзяўчынкай разам зь сям’ёй у 1948 годзе. Яе бацька быў чэхаславацкім дыпляматам.

Олбрайт увайшла ў гісторыю як першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША. Яна працавала пастаяннай прадстаўніцай ЗША пры ААН, дарадцай прэзыдэнта Біла Клінтана, кіравала праграмай «Жанчыны ў замежнай палітыцы».

Як паведамляла прэсавая служба Сьвятланы Ціханоўскай, у часе сваёй паездкі ў ЗША яна правядзе таксама шэраг працоўных сустрэч у Дзярждэпартамэнце і Кангрэсе ЗША, з дэпутатамі беларускіх кокусаў, а таксама правядзе брыфінг для дыпляматычнага корпусу.

Адбудуцца сустрэчы Ціханоўскай з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, беларускай дыяспары. Плянуецца, што яна таксама выступіць ва ўнівэрсытэце і сустрэнецца з прадстаўнікамі амэрыканскіх і міжнародных СМІ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG