Пра гэта паведаміла Міністэрства энэргетыкі Баўгарыі.
Сёньня ж стала вядома, што «Газпром» запатрабаваў, каб сёньня Польшча заплаціла за пастаўкі газу «ў адпаведнасьці з новым парадкам плацяжоў». Адразу пасьля гэтага стала вядома, што польскія Gaz-System і нафтавагазавая кампанія (PGNiG)атрымалі ад «Газпрома» апавяшчэньне аб поўным спыненьні паставак газу з 27 красавіка.
У канцы сакавіка Пуцін паведаміў, што падпісаў указ, паводле якога так званыя варожыя краіны павінны плаціць за расейскі газ выключна ў расейскіх рублях. Большасьць краін Эўразьвязу не пагадзіліся на гэты дыктат.