Плянуецца, што на цырымоніі разьвітаньня з Мадлен Олбрайт, якая адбудзецца 27 красавіка, выступяць прэзыдэнт ЗША Джозэф Байдэн, колішні прэзыдэнт Біл Клінтан, колішні дзяржсакратар Гілары Клінтан.
Мадлен Олбрайт памерла 23 сакавіка, ёй было 84 гады.
Мадлен Олбрайт эмігравала ў ЗША маленькай дзяўчынкай разам зь сям'ёй у 1948 годзе. Яе бацька быў чэхаславацкім дыпляматам.
Олбрайт увайшла ў гісторыю як першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША. Яна працавала пастаяннай прадстаўніцай ЗША пры ААН, дарадцай прэзыдэнта Біла Клінтана, кіравала праграмай «Жанчыны ў замежнай палітыцы».
Сьвятлана Ціханоўская ў часе сваёй паездкі правядзе таксама шэраг працоўных сустрэч у Дзярждэпартамэнце і Кангрэсе ЗША, з дэпутатамі беларускіх кокусаў, а таксама правядзе брыфінг для дыпляматычнага корпусу.
Адбудуцца сустрэчы Ціханоўскай з прадстаўнікамі няўрадавых арганізацый, беларускай дыяспары. Плянуецца, што яна таксама выступіць ва ўнівэрсытэце і сустрэнецца з прадстаўнікамі амэрыканскіх і міжнародных СМІ.