Такія дзеяньні прыраўноўваюцца да ваенных злачынстваў, гаворыцца ў справаздачы місіі.
Злачынствы ў Бучы — не адзіныя такога кшталту, адзначыла прадстаўніца ведамства ААН па правах чалавека Равіна Шамдасані на брыфінгу ў Жэнэве.
Пры гэтым у назіральнікаў ААН ёсьць даказаныя сьведчаньні забойстваў — як цывільных жыхароў, гэтак і ваеннапалонных, — якія ўчыняюцца ўсімі бакамі канфлікту.
Акрамя таго, па словах Шамдасані, ААН пакуль не валодае інфармацыяй аб актах генацыду падчас баявых дзеяньняў.
Масква ўсе абвінавачаньні ў жорсткасьці ў адносінах да цывільных жыхароў адмаўляе. Расейскае войска заяўляе, што атакуе выключна вайсковыя аб’екты.