Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр архіяпіскап Пінскі Стэфан, адзіны, хто ўступіўся за архіяпіскапа Арцемія


Катэдральны сабор у Менску
Катэдральны сабор у Менску

Памёр архіяпіскап Пінскі Стэфан (Ігар Корзун), яму было 78 гадоў

Пра гэта паведамляе «Наша ніва».

У чэрвені 2021 году ён быў адзіным чальцом Сыноду БПЦ, які выказаўся супраць гвалтоўнага адхіленьня архіяпіскапа Арцемія (Кішчанкі) з Горадзенскай катэдры.

Архіяпіскап Арцемій быў адхілены за крытыку гвалту з боку ўладаў падчас пратэстаў 2020 году.

Стэфан (Корзун) нарадзіўся 25 сакавіка 1944 году ў вёсцы Корзуны Чэрвеньскага раёну. У 1975 годзе скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю, пасьля чаго паступіў у Маскоўскую духоўную акадэмію. 9 студзеня 1978 году ў Жыровіцкім манастыры пастрыжаны ў манаства зь імем Стэфан у гонар першамучаніка і архідыякана Стэфана. У 1989 годзе быў прызначаны рэктарам Менскай духоўнай сэмінарыі. Япіскапам Пінскім і Лунінецкім быў прызначаны ў 1990 годзе. З 2000 году — архіяпіскап.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG