«Менскканцэрт» на сайце дзяржзакупак разьмясьціў заяўку на правядзеньне 9 траўня ў Менску піратэхнічнай пастаноўкі «пад арыгінальнае музычнае суправаджэньне, прысьвечанай сьвяткаваньню Дня Перамогі».
Арыенціровачны кошт — 220 тысяч рублёў. Крыніца фінансаваньня — бюджэтныя сродкі.
У заданьні да дзяржзакупкі ўдакладняецца, «пераважная каляровая гама — колеры сьцяга Рэспублікі Беларусь».
Летась на 9 траўня на салют у сталіцы было заплянавана 225 тысяч рублёў, а на 3 ліпеня — каля 265 тысяч рублёў.