Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўскай, Зяленскаму і расейскай журналістцы прысудзілі нямецкую прэмію «СМІ за свабоду»


Сьвятлана Ціханоўская перад мітынгам у Варшаве
Сьвятлана Ціханоўская перад мітынгам у Варшаве

Журы вырашыла сёлета ўзнагародзіць траіх чалавек за барацьбу «супраць вайны і тыраніі».

Лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, а таксама расейская журналістка Марына Аўсяньнікава атрымаюць нямецкую «Прэмію СМІ за свабоду», піша Deutsche Welle.

«Украінцы, беларусы і расейцы стаяць на перадавой барацьбы супраць зла, супраць вайны і тыраніі ва Ўсходняй Эўропе і мужна абараняюць сваю, а таксама нашу свабоду. Словамі, справамі, вялікай адвагай і сваімі жыцьцямі», — гаворыцца ў абгрунтаваньні журы.

«Прэмія СМІ за свабоду» прысуджаецца сёлета ў восьмы раз. Яе ўручаюць грамадзкім дзеячам, якія, на думку журы, асабліва адданыя свабодзе выказваньня думак, сацыяльнаму ўзаемадзеяньню, палітычнаму дыялёгу і дэмакратыі. Сярод уладальнікаў узнагароды — экс-канцлер Аўстрыі Сэбаст’ян Курц, прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў і міністар фінансаў Нямеччыны Крыстыян Лінднэр.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG