Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве зьявіцца сквэр імя Кастуся Каліноўскага


Кастусь Каліноўскі
Кастусь Каліноўскі

Такое рашэньне прыняла Камісія ў пытаньнях найменьняў Кіеўскай дзяржаўнай адміністрацыі.

Пра рашэньне паведаміў грамадзкі актывіст Валер Сьляпухін, які займаўся пытаньнем увечненьня памяці лідэра вызвольнага паўстаньня 1863–64 гадоў.

«Добрая навіна згубілася на абшарах глябальнай сеткі ў сувязі з нападам на Украіну расейскіх войскаў. Але сквэру Кастуся Каліноўскага быць! Такое рашэньне прыняла Камісія ў пытаньнях найменьняў Кіеўскай дзяржаўнай адміністрацыі. Цяпер афіцыйна. Засталося зацьвердзіць мясцовым дэпутатам», — адзначыў Валер Сьляпухін.

Сквэр у гонар Кастуся Каліноўскага ў Кіеве паўстане на перасячэньні вуліц Горадзенскай і Алмаацінскай у Дняпроўскім раёне. Рашэньне прынялі дзякуючы сыстэмнай працы прадстаўнікоў беларускай дыяспары Кіева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG