Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьніка дырэктара БелТА па ідэалёгіі асудзілі на 5 гадоў калёніі за «зьлівы» тэлеграм-каналу «Нік і Майк»


Аляксандар Лукашэнка ўзнагароджвае Сяргея Адзярыху.
Аляксандар Лукашэнка ўзнагароджвае Сяргея Адзярыху.

Два гады таму асуджанага намесьніка дырэктара дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БелТА па ідэалягічнай працы Сяргея Адзярыху асабіста ўзнагародзіў Лукашэнка за «высокі прафэсіяналізм і значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі».

19 красавіка стала вядома, што ў судзе Савецкага раёну Менску 10 студзеня на пяць гадоў калёніі за перавышэньне службовых паўнамоцтваў (ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэксу) асудзілі нядаўняга намесьніка генэральнага дырэктара БелТА па ідэалягічнай працы Сяргея Адзярыху.

Прысуд вынес судзьдзя Аляксандар Воўк, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Роўна два гады таму ў гэты дзень былога чыноўніка асабіста ўзнагародзіў Лукашэнка за «высокі прафэсіяналізм і значны асабісты ўнёсак у разьвіцьцё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі».

Цяпер Адзярыха асуджаны за перадачу прадстаўніку «Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва» і тэлеграм-каналу «Нік і Майк» службовай інфармацыі, якая была ў ягоным распараджэньні. Матыў — «уніканьне люстрацыі пасьля зьмены ўлады».

Сяргей Адзярыха
Сяргей Адзярыха

Адзярыха 15 сакавіка абскардзіў вырак у апэляцыйным парадку ў Менскім гарадскім судзе. Ён меркаваў, што прысуд «незаконны і неабгрунтаваны», а прызначанае пакараньне «відавочна несправядлівае з прычыны строгасьці». Але скаргу былога чыноўніка судовая калегія пакінула без задавальненьня, а прысуд — без зьмены. Згодна з тэрмінамі, Адзярыху мусілі этапаваць у калонію, аднак праваабаронцам пакуль невядома, у якую.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG