Пра гэта BBC News Украіна паведаміў іх агульны сваяк, стараста вёскі Новае Залесьсе Павал Навальны.
«Так, Ільля быў далёкім сваяком Аляксея, ёсьць агульны прадзед», — паведаміў Павал Навальны.
Сам Павал — траюрадны брат расейскага апазыцыянэра. Паводле яго, іншыя, значна бліжэйшыя сваякі Навальнага, падчас расейскай акупацыі Кіеўскай вобласьці не пацярпелі.
Вядома, што ў апазыцыянэра Аляксея Навальнага ёсьць украінскія карані і сваякі ў Кіеўскай вобласьці.
Раней выданьне Bild пісала, што расейскія вайскоўцы, знаходзячыся ў Бучы, застрэлілі мясцовага жыхара Ільлю Навальнага. Каля цела знайшлі разгорнуты пашпарт. Экспэрты вызначылі, што ў яго кулявыя раненьні ў грудзі і галаву. Выказваліся здагадкі, што Ільлю Навальнага забілі менавіта праз прозьвішча.