Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: Сяргей Ціханоўскі напісаў верш аб вайне і трыццаці гадах «у нікуды», Ільля Трахтэнберг правёў 10 сутак у ШЫЗА


Сяргей Ціханоўскі
Сяргей Ціханоўскі

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1129 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што колькасьць перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна большая.

Ціханоўскі даслаў верш з-за кратаў

Палітзьняволены блогер Сяргей Ціханоўскі, асуджаны летась да 18 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму, даслаў верш з-за кратаў. Яго апублікаваў тэлеграм-канал «Тюрьма Для Жизни»:

«Кто мы?

Мы могли бы построить мосты,
Но построили стены вокруг.
В мире радости жить, а не лжи,
Там где нет ни рабов и ни слуг.

Мы могли бы детей нарожать,
Чтобы множилась наша страна.
Но заставили нас уезжать:
Тридцать лет утекли в никуда.

Мы могли бы остаться людьми,
И никто бы не крал голоса:
Никогда ведь не видели мы,
Чтобы честно решалась судьба.

Мы могли бы начать доверять,
На доверии строить дела.
А тогда и других поддержать
Мы не дрогнули бы никогда.

Мы могли бы себя уважать,
Понимать, что у нас есть права.
Но наш выбор — терпеть продолжать,
Повторяя: „Абы не война!“

Но теперь дожились до войны.
И весь мир уже видит, кто мы».

Палітвязьня Трахтэнберга зьмяшчалі ў ШЫЗА на 10 сутак

Адміністрацыя калёніі № 15 нядаўна зьмяшчала палітзьняволенага фігуранта «справы студэнтаў» Ільлю Трахтэнберга ў штрафны ізалятар на 10 сутак. Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «БГУ-97».

Трахтэнберга адлічылі з другога курсу матэматычнага факультэту БДУ за ўдзел у страйку і іншых студэнцкіх пратэстах. 12 лістапада да яго дадому прыйшлі з вобшукам, пасьля чаго затрымалі ў межах крымінальнай справы па ч. 1 арт. 342 КК. Летась у ліпені хлопца асудзілі да 2,5 гадоў зьняволеньня. У канцы лістапада 2021 стала вядома, што яго ў калёніі пазбавілі трох спатканьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG