Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крыптабіржа Пракапені зазнала наймацнейшую DDoS-атаку ў гісторыі пасьля крытыкі Расеі


Віктар Пракапеня
Віктар Пракапеня

Празь некалькі хвілін пасьля публікацыі заявы кампаніі з асуджэньнем нападу Расеі на Ўкраіну і інфармацыі аб спыненьні абслугоўваньня расейскіх кліентаў пачаўся шквал званкоў ад расейцаў з пагрозамі.

Празь некалькі гадзін пасьля званкоў крыптабіржа зазнала самую моцную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі, піша Sunday Times.

«Яна была ў дзясяткі разоў мацнейшая, чым тыя, зь якімі мы сутыкаліся ў мінулым», — кажа Віктар Пракапеня.

Пракапеня сьцьвярджае, што ў яго было 500 000 расейскіх кліентаў.

«Вам ня трэба быць навукоўцам-ракетчыкам. На нас нападалі раней, як і на ўсе фінансавыя фірмы, але памер цяперашняй атакі быў неймаверны: у дзесяць разоў больш, чым мы калі-небудзь бачылі», — дадаў Пракапеня.

Раней Пракапеня меў супольныя праекты з Саідам Гуцэрыевым, сынам расейскага мільярдэра Міхаіла Гуцэрыева, які моцна зьвязаны з Аляксандрам Лукашэнкам і трапіў пад заходнія санкцыі. Аднак у 2021 годзе Віктар Пракапеня выкупіў долі Саіда Гуцэрыева ў крыптабіржах Currency.com і Capital.com.


Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG