Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швайцарыя запатрабавала зьняць прадстаўнікоў Расеі і Беларусі з вышэйшых пасад у міжнародных спартовых фэдэрацыях


Дзяржаўны сьцяг Швайцарыі
Дзяржаўны сьцяг Швайцарыі

З-за вайны супраць Украіны больш недастаткова проста адхіляць расейскіх і беларускіх спартоўцаў ад міжнародных спаборніцтваў, заявіла міністар абароны, абароны насельніцтва і спорту Швайцарыі Віёла Амхерд у лісьце прэзыдэнту Міжнароднага алімпійскага камітэту Томасу Баху.

Віёла Амхерд лічыць, што МАК павінен садзейнічаць зьняцьцю беларускіх і расейскіх чыноўнікаў з вышэйшых пасад у міжнародных фэдэрацыях па відах спорту. Штаб-кватэры многіх зь іх знаходзяцца ў Швайцарыі, агулам некалькі дзясяткаў.

Паводле слоў кіраўніка аддзелу камунікацый і сувязяў з грамадзкасьцю спартовага ведамства краіны Крыстафа Ляўэнэра, Швайцарыя, выступіўшы з гэтай заявай, «заняла зусім ясную пазыцыю». Аднак, прызнаў ён, міжнародныя спартовыя фэдэрацыі «арганізаваныя ў рамках прыватнага права». Гэта азначае, што ўлады ня маюць права ўмешвацца ў іх працу.

У той жа час МАК, лічыць Ляўэнэр, «мае ў сваіх руках значна больш эфэктыўныя сродкі і пры неабходнасьці можа выключыць тыя ці іншыя фэдэрацыі зь міжнароднай алімпійскай сям’і».

Алімпійскі камітэт Швайцарыі, падтрымліваючы пазыцыю свайго ўраду, заявіў праз прэс-сакратара Аляксандра Вэфлера, што «многія міжнародныя спартовыя чыноўнікі маюць куды больш шчыльныя сувязі з рэжымамі ў Маскве і Менску, чым простыя спартоўцы».

МАК пакуль не адрэагаваў на гэтую заяву.

У сакавіку 2022 году група з прыкладна 30 краін, у тым ліку Швайцарыя, падпісала пэтыцыю, якая заклікае міжнародныя спартовыя фэдэрацыі прыняць «эфэктыўныя санкцыйныя меры ў адносінах да Расеі і Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG