Дата дня
16 красавіка 1891 году нарадзіўся Язэп Варонка — першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР. Памёр 4 чэрвеня 1953 году ў Чыкага (ЗША).
Дзень у гісторыі
1818 — беларускі паэт Ян Чачот уступае ў падпольнае студэнцкае таварыства філяматаў. Урачыстасьць адбываецца на ўзьлеску пад Вільняй. Рэкамэндацыю Чачоту дае ягоны школьны сябра з Наваградку паэт Адам Міцкевіч. Гэтая падзея прадвызначыла як лёсы ўдзельнікаў таварыства, так і разьвіцьцё беларускай нацыянальнай ідэі на самым яе пачатку.
1914 — у Беларусі адбылася першая авіяцыйная катастрофа на вайсковым лётнішчы ў Лідзе. Загінулі падпаручнік Вятчынкін і мэханік Кавальчук. Яны выпрабоўвалі самалёт «Ньюпар-IV», які на вышыні 300 мэтраў раптам пайшоў уніз.
1945 — савецкія войскі пачалі Бэрлінскую наступальную апэрацыю.
2003 — быў падпісаны Атэнскі трактат, датычны прыняцьця ў Эўрапейскі Зьвяз дзесяці дзяржаваў — Вугоршчыны, Польшчы, Кіпру, Літвы, Латвіі, Мальты, Славаччыны, Славеніі, Чэхіі ды Эстоніі.
У гэты дзень нарадзіліся
1844 — Анатоль Франс, францускі пісьменьнік.
1864 — Аляксандар Слупскі, беларускі і расейскі гісторык і археоляг.
1889 — Чарлі Чаплін, актор, рэжысэр, сцэнарыст.
1927 — Бэнэдыкт XVI, папа Рымскі ў 2005–2013 гадах.
1935 — пісьменьнік Анатоль Клышка. Аўтар беларускага «Буквара», які ўпершыню выйшаў у сьвет у 1969 годзе і перавыдаваўся больш як 20 разоў. Пераклаў на беларускую мову Новы Запавет.
1971 — Натальля Зьверава, беларуская тэнісістка.
У памяці
1113 — Сьвятаполк ІІ Тураўскі, князь з роду Рурыкавічаў, што ўладарыў у Тураве ў канцы ХІ стагодзьдзя.
1828 — Франсыска Гоя, гішпанскі мастак.
1940 — Адам Багдановіч, беларускі фальклярыст, этнограф і мовазнаўца, бацька Максіма Багдановіча.
1972 — Ясунары Кавабата, японскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.