Выставу задумалі дзеля таго, каб асьвятліць становішча палітвязьняў і павысіць усьведамленьне небясьпекі аўтарытарнай і рэпрэсіўнай сыстэмы ў Беларусі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Сэрыя фатаздымкаў падкрэсьлівае парушэньні правоў чалавека і свабоды выказваньня думак з боку беларускіх уладаў, якія затрымалі больш за 1 100 палітвязьняў. Яны зьяўляюцца жывым сьведчаньнем беспрэцэдэнтных дзяржавай арганізаваных рэпрэсій, якія перашкаджаюць беларускаму народу ў яго мужнай барацьбе за дэмакратыю», — паведамляюць арганізатары.
Пад кожным здымкам ідзе апісаньне асобы палітвязьня і таго, чым ён займаўся да арышту.
Пабачыць выставу можна па спасылцы.
Па стане на 14 красавіка праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 116 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням лічаць, што колькасьць пераследаваных у палітычна матываваных справах большая.