Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітвязьня Яўгена Маранца асудзілі другі раз


Суд у Беларусі
Суд у Беларусі

Гомельскі абласны суд прызнаў 33-гадовага палітвязьня Яўгена Маранца вінаватым паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).

Судзьдзя Мікалай Доля асудзіў Маранца на чатыры гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Працэс праходзіў закрыта, піша BPN.

Маранец ужо адбывае пакараньне згодна з выракам суду Савецкага раёну Гомля, які 9 сьнежня 2021 году прызнаў яго вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), а таксама ў незаконным абароце моцнадзейных або атрутных рэчываў (ч. 1 арт. 333 КК). Судзьдзя Аляксандар Мохараў асудзіў палітвязьня на тры гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.

Паводле абвінавачаньня, Маранец стварыў чат, у якім нібыта «заклікаў удзельнічаць у масавых беспарадках, учыняць супраціў праваахоўнікам, ужываць у дачыненьні да іх гвалт, зьнішчаць і пашкоджваць маёмасьць агульнанебясьпечным спосабам».

На 12 красавіка ў Беларусі налічваецца 1117 палітвязьняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG