Дзень у гісторыі
1926 — у Вільні пачаўся «Працэс 94-х» — суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага нацыянальнага руху.
1961 — Юры Гагарын зьдзейсьніў першы палёт чалавека ў космас на касьмічным караблі «Ўсход».
1995 — у ноч на 12 красавіка на загад Аляксандра Лукашэнкі зьбілі дэпутатаў Вярхоўнага Савету ад апазыцыі Беларускага Народнага Фронту, якія напярэдадні абвясьцілі галадоўку супраць ініцыятывы Лукашэнкі правесьці рэфэрэндум аб зьмене сымболікі, ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт і эканамічнай інтэграцыі з Расеяй.
У гэты дзень нарадзіліся
1541 — Іпаці Пацей, царкоўны і дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, уніяцкі мітрапаліт.
1890 — Янка Нёманскі, беларускі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч.
1948 — Натальля Санько, навуковец, выдавец, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.
У памяці
1969 — памёр Сяргей Малафееў, лекар і беларускі грамадзка-палітычны дзяяч.
1938 — памёр Фёдар Шаляпін, расейскі опэрны сьпявак.
1945 — памёр Франклін Дэлана Рузвэльт, 32-і прэзыдэнт ЗША.