«Мы бачым колькасьць людзей, колькасьць тэхнікі, якую яны зьбіраюць, мы бачым рэзэрвы, якія яны таксама зьбіраюць. І сталі мацней абстрэльваць пазыцыі нашых абаронцаў. Гэта значыць, хутчэй за ўсё, у бліжэйшы час будзе спроба атакаваць нашыя пазыцыі», — сказаў ён.
7 красавіка брытанская вайсковая выведка заявіла, што галоўны кірунак дзеяньняў расейскіх войскаў — правядзеньне наступальнай апэрацыі на ўсходзе Ўкраіны, але яны надалей маюць дэфіцыт тэхнікі і жывой сілы.
За суткі 7 красавіка ўкраінскія вайскоўцы адбілі сем атак расейскіх войскаў у Данбасе.
Пасьля правалу наступу ў Кіеўскай, Чарнігаўскай і Сумскай абласьцях расейскія войскі сканцэнтравалі свае намаганьні на выхадзе да адміністрацыйных межаў Данецкай і Луганскай абласьцей.
Значных посьпехаў яны дасягнулі ў Луганскай вобласьці, дзе расейцы занялі вясковыя раёны, а гарады Севераданецк, Рубежнае і Лісічанск знаходзяцца пад пастаянным абстрэлам.