Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Частка расейскай авіяцыі перамясьцілася зь Беларусі на аэрадром Бранскай вобласьці Расеі, — «Схемы»


Аэрадром Сешча ў Бранскай вобласьці Расеі, 6 красавіка 2022
Аэрадром Сешча ў Бранскай вобласьці Расеі, 6 красавіка 2022

Частка расейскіх верталётаў, якія базаваліся ў Беларусі, перадысьлякавалася на аэрадром Сешча ў Бранскай вобласьці Расеі.

Цяпер у Сешчы базуюцца вайсковыя верталёты, зьнішчальнікі, самалёты Ан-124 і Іл-76. Пра гэта сьведчыць спадарожнікавы здымак за 6 красавіка, даступны праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода «Схемы».

У аэрапорце можна ўбачыць, у прыватнасьці, 19 зьнішчальнікаў, ня менш за 20 вайсковых верталётаў. А таксама вайскова-транспартныя самалёты Ан-124 і Іл-76, якія там пастаянна базуюцца.

Раней тэлеграм-канал «Беларускі гаюн» паведамляў, што ад 3 красавіка з аэрапорту Мачулішчы пад Менскам у бок Сешчы вылецелі некаторыя расейскія верталёты Мі-8, Мі-26 і Ка-52.

Гэтыя верталёты сапраўды можна было ўбачыць на спадарожнікавым здымку аэрапорту Мачулішчы 28 сакавіка.

Аэрадром Мачулішчы, Беларусь, 28 сакавіка 2022
Аэрадром Мачулішчы, Беларусь, 28 сакавіка 2022

Аэрадром Сешча стаў прадметам расьсьледаваньня журналістаў «Схем». Да поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну гэты аэрадром служыў у асноўным для транспартных самалётаў Іл-76 і Ан-124-100. Прыкладна за месяц да вайны на ім пачалі зьяўляцца бамбавікі і зьнішчальнікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG