Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі правайдэр заблякаваў берасьцейскі сайт на патрабаваньне «Роскомнадзору»


Правайдэр, рэагуючы на патрабаваньне «Роскомнадзору», заблякаваў сайт brestnote.by, ад уладальніцы якога запатрабавалі выдаліць матэрыял, дзе асьвятлялася хроніка расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне.

Уладальніца сайту Натальля Грынчак зьвярнулася да правайдэра з пытаньнем, якое дачыненьне да гэтага мае «Роскомнадзор».

«Адказ мяне зьдзівіў. Аказваецца, што „Роскомнадзор“, які зьяўляецца арганізацыяй, што рэгулюе парадак доступу да інфармацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт з тэрыторыі Расейскай Фэдэрацыі, мае паўнамоцтвы загадваць інтэрнэт-правайдэрам блякаваць доступ да сайта як па імені дамэну, так і па IР-адрасе — у тым ліку на тэрыторыі Беларусі», — цытуе словы Грынчак «Вясна».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG