Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія праваабаронцы сустрэліся зь міністрам замежных спраў Францыі


Віціс Юрконіс, Павал Сапелка, Марыя Ландо, Жан-Іў Ле Дрыян, Андрэй Бастунец. Вільня, 5 красавіка
Віціс Юрконіс, Павал Сапелка, Марыя Ландо, Жан-Іў Ле Дрыян, Андрэй Бастунец. Вільня, 5 красавіка

Сустрэча прайшла ў Вільні, у Беларускім доме правоў чалавека.

У сустрэчы з Жанам-Івам Ле Дрыянам ўзялі ўдзел юрыст «Вясны» Павал Сапелка, старшыня БАЖ Андрэй Бастунец, прадстаўніца Беларускага дома правоў чалавека Марыя Ландо і дырэктар праектаў фонду Freedom House Віціс Юрконіс. Яны абмеркавалі зь міністрам замежных спраў Францыі сытуацыю ў незалежнай мэдыясфэры Беларусі і ў праваабарончай сфэры.

Як піша Праваабарончы цэнтар «Вясна», праваабаронцы расказалі міністру замежных спраў Францыі пра актуальную сытуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стан грамадзтва, адносіны да вайны ва Ўкраіне:

«Павал Сапелка зьвярнуў увагу на неабходнасьць усебаковай падтрымкі інструмэнтаў ААН па сытуацыі ў Беларусі і IAPB – міжнароднай плятформы для Беларусі па прыцягненьні вінаватых да адказнасьці, а таксама падкрэсьліў, што цяперашняя сустрэча стала важным сыгналам для дэмакратычных сіл і праваабарончай супольнасьці аб захаваньні на высокім узроўні ўвагі да беларускай тэматыкі і тэмы правоў чалавека».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG