Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр Уладзімер Крукоўскі — суаўтар эталённай выявы герба «Пагоня»


Уладзімер Крукоўскі
Уладзімер Крукоўскі

Мастак-плякатыст Уладзімер Крукоўскі памёр сёньня ў Менску на 86-м годзе жыцьця.

Разам зь Яўгенам Куліком ён быў аўтарам эталёну дзяржаўнага гербу «Пагоня», а таксама сьцягу і малой эмблемы БНФ.

Асноўная тэматыка плякатаў Крукоўскага — гісторыя, культура, экалёгія, антываенныя і юбілейныя тэмы, афішы.

Плякат Уладзімера Крукоўскага
Плякат Уладзімера Крукоўскага

Мастак нарадзіўся ў Асіповічах у 6 сакаіка 1937 году. Ён быў удзельнікам усесаюзных, нацыянальных і замежных, пэрсанальных і тэматычных выставак плякату. Яго творы захоўваюцца ў музэях Беларусі, Польшчы, Літвы і Расеі.

З 1975 года быў чальцом Беларускага саюзу мастакоў. Працаваў мастацкім рэдактарам часопісаў «Маладосць», «Мастацтва Беларусі», «Спадчына». Таксама быў чальцом БНФ зь дня заснаваньня.

Крукоўскі быў узнагароджаны мэдалём «За заслугі ў выяўленчым мастацтве», а таксама мэдалём «100 гадоў БНР» Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG