Паведамленьне адміністрацыі сеткі зьявілася 1 красавіка на старонцы сэрвісу.
Badoo для карыстальнікаў з гэтых краін захаваў толькі профіль і абмежаваныя функцыі ў дадатку, калі ў карыстальніка ўжо ёсьць мабільнае прыкладаньне.
8 сакавіка кампанія Bumble Inc., якая валодае сэрвісам знаёмстваў Badoo, абвесьціла аб спыненьні працы ў Расеі і Беларусі з-за агрэсіі ў дачыненьні да Ўкраіны. Кампанія выдаліла ўсе свае прыкладаньні з App Store і Google Play у Расеі і Беларусі. Bumble заявіла аб сыходзе ў межах справаздачы за мінулы год.