Гэта ён сказаў, камэнтуючы сыход заходніх кампаніяў, на цырымоніі ўручэньня прэміі Саюзнай дзяржавы 2021 году ў галіне навукі і тэхнікі.
Аляксандар Лукашэнка заклікаў не перажываць з прычыны сыходу заходніх кампаніяў, бо, на яго думку, гэтая сытуацыя стане шанцам для разьвіцьця ўнутранага рынку і ўласных тэхналёгіяў, перадае ягоная прэс-служба.
Лукашэнка лічыць, што трэба скараціць фундамэнтальныя дасьледаваньні на карысьць прыкладных.
Ён таксама адзначыў, што сёньня праца вучоных мае ідэалягічнае значэньне.
«На гэтым ідэалягічным фронце вы — галоўныя байцы. Бо ідэі, не ўласьцівыя нашаму славянскаму мэнталітэту, а часам згубныя для нашага духоўнага разьвіцьця, экспартуюцца да нас звонку найперш з тэхналёгіямі. Таму вы, дасьледнікі і распрацоўнікі, павінны быць хаця б на крок наперадзе. Павінны быць у авангардзе разьвіцьця нашых краін», — сказаў Лукашэнка.