Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША выдзеляць Украіне дадаткова $500 мільёнаў


Джо Байдэн на сустрэчы з украінскімі ўцекачамі, Варшава, 26 сакавіка 2022 году
Джо Байдэн на сустрэчы з украінскімі ўцекачамі, Варшава, 26 сакавіка 2022 году

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 30 сакавіка паразмаўляў па тэлефоне з прэзыдэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Гутарка працягвалася амаль гадзіну: абмяркоўваліся, у прыватнасьці, перамовы паміж Украінай і Расеяй, якія адбыліся 29 сакавіка ў Стамбуле.

Прэзыдэнт Байдэн заявіў, што ЗША маюць намер вылучыць Украіне $500 мільёнаў у выглядзе прамой дапамогі з бюджэту, паведамляе «Голас Амэрыкі».

24 сакавіка, падчас саміту NATO ў Бруселі, Байдэн абвясьціў аб выдзяленьні Ўкраіне 1 млрд даляраў на гуманітарную дапамогу і аб гатоўнасьці ЗША прыняць 100 тысяч уцекачоў з Украіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG