Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура хоча праз суд спагнаць з Паўла Латушкі каля $3 мільёнаў


Павал Латушка
Павал Латушка

Суд Менскага раёну разглядае пазоў Генэральнай пракуратуры аб спагнаньні 6,471 млн рублёў (каля 3 млн даляраў) з кіраўніка Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва, былога чыноўніка і дыплямата Паўла Латушкі, паведамляе тэлеграм-канал палітыка.

Паводле матэрыялаў справы, з Латушкі маюць намер спагнаць кампэнсацыю шкоды за «фінансаваньне незапатрабаваных кінапраектаў у 2011 годзе» ў памеры 2,308 млн рублёў, шкоды за «пагромы, падпалы і зьнішчэньне маёмасьці па закліках Каардынацыйнай рады» — 4,163 млн рублёў, піша BNP.

«Довады пракуратуры зводзяцца да таго, што Павал Латушка ўступіў у Каардынацыйную раду [па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі] і такім чынам справакаваў „падпалы і пагромы“. „Падпалы і пагромы“ адбыліся нібыта ў адпаведнасьці з „заклікамі і плянамі“ Каардынацыйнай рады, — гаворыцца ў паведамленьні тэлеграм-каналу кіраўніка НАК. — Паказальна, што ніякіх заклікаў і плянаў Генпракуратурай не прад’яўлена, не прадʼяўлена таксама ні фота, ні відэа падпалаў і пагромаў. Адсутнічаюць заявы пацярпелых і доказы нанесеных якіх-небудзь разбурэньняў».

Паведамляецца, што Латушка «тройчы патрабаваў аб правядзеньні пасяджэньня па відэаканфэрэнц-сувязі, але суд у патрабаваньнях адмовіў».

У Беларусі ў дачыненьні да Латушкі, які знаходзіцца за мяжой, узбуджаныя крымінальныя справы паводле шасьці артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG