Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Ніла Гілевіча


Падзеі 29 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 сакавіка 2016 году памёр Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, аўтар вершаванага раману «Родныя дзеці», зборнікаў «Лісьце трыпутніку», «На флейце самоты» і іншых. У 1985–1995 гадах Гілевіч быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР 11-га і 12-га скліканьняў.

Ніл Гілевіч
Ніл Гілевіч

Таксама ў гэты дзень

1992 — 14-я расейская армія ўвайшла ў Прыднястроўе.

1996 — у Беларусі прайшла сэрыя акцый супраць інтэграцыі Беларусі і Расеі, у Менску пікетавалі расейскую амбасаду.

У гэты дзень нарадзіліся

1899 — Лаўрэнцій Бэрыя, камісар унутраных справаў СССР, арганізатар масавых рэпрэсіяў і кіраўнік атамнай праграмы СССР.

1900 — адзін з заснавальнікаў беларускага кіно, кінарэжысэр Уладзімер Корш-Саблін, аўтар фільмаў «Шукальнікі шчасьця», «Канстанцін Заслонаў», «Чырвонае лісьце».

1931 — Вікенці Дзьмітрыеў, беларускі трэнэр у мастацкай гімнастыцы. Адна зь ягоных выхаванак, Тамара Лазаковіч зь Віцебску, здабыла залаты мэдаль на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 годзе.

1943 — Джон Мэйджар, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі ў 1990–1997 гадах.

У памяці

1904 — Флярыян Ажэшка, лекар, удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага.

1989 — Аляксандар Пракапенка, беларускі футбаліст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG