Па інфармацыі праваабарончага цэнтру «Вясна», 25 сакавіка на Дзень Волі ў цэнтры Менску затрымалі 12 чалавек, якія сядзелі на лаўцы ў парку. Да іх пад’ехалі сілавікі на двух аўтобусах, затрымалі і адвезьлі ў Цэнтральны РУУС.
У суботу ў судзе Цэнтральнага раёну над імі прайшлі суды. Вядома, што двум мужчынам прызначылі па 15 сутак арышту. Але Вярхоўны суд не паведамляў, што на выходных будуць працаваць дзяжурныя судзьдзі, таму ўсе суды прайшлі ў закрытым рэжыме. Пра судовыя вынікі сваякі даведаліся ад супрацоўнікаў ІЧУ Акрэсьціна.
Таксама вядома, што суд Заводзкага раёну 26 сакавіка асудзіў менчука на 7 сутак адміністрацыйнага арышту.